?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Тут і цяпер
14.01.2011

Жорсткую рэзалюцыю Савета Еўропы па сітуацыі ў Беларусі пасля нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў (заклік да ЕС прыняць жорсткія санкцыі да беларускіх уладаў і актыўна падтрымаць грамадзянскую супольнасць) дэманстратыўна падтрымала Расія, якая адна з нямногіх у свой час павіншавала Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на чарговы тэрмін. Парадаксальнасці гэтай сітуацыі дадае нядаўняе выказванне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны Анатоля Рубінава, які лічыць прэтэнзіі заходніх палітыкаў і экспертаў, да таго як у Беларусі прайшлі выбары прэзідэнта, і прапановы па ўвядзенні санкцый не звязанымі з самім працэсам галасавання: “На гэты раз Еўрасаюзу відавочна не спадабалася паляпшэнне беларуска-расійскіх адносін, і ўдар накіраваны менавіта ў бок Расіі”. І тут, атрымліваецца, Беларусь сама прымае “ўдар” ад “не проста партнёра, а дзяржавы, блізкай па мове і культуры”. Прычым які! І ўсё гэта адбываецца на фоне: – пакуль так і не ўзгодненых цэн на бязмытную расійскую нафту; – вельмі кплівых навагодніх і паслянавагодніх расійскіх перадач, прысвечаных вынікам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі; – пастаянных патрабаванняў расійскага Міністэрства замежных спраў адпусціць на волю двух сваіх грамадзян, якім прад’яўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Болей...

Latest Month

April 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930