?

Log in

No account? Create an account

Понять коллег, совмещающих в себе одновременно несколько ипостасей — местных активистов, независимых журналистов, политиков — сложно, но можно. На безрыбье местных сообществ каждый активист — «рыба» (или, если хотите, «птица», причем — важная). Там, как говорится, не до жиру…
Вот только не оказывают ли «сиамские близнецы» независимой журналистике «медвежью услугу», откладывая на потом общепринятые стандарты работы журналистов, забывая в пылу «борьбы с режимом» о таких понятиях, как объективность, беспристрастность, всесторонность?
«Это у нас политика такая, — слышится в оправдание. — Мы решили, что не будем выборы освещать (будем писать только о нескольких демократических кандидатах)».
Политика? Что ж, каждый имеет право на собственную политику. И даже на провозглашение идеалов необъективной, предвзятой журналистики.
Но тогда уж давайте, коллеги, правду-матку до конца? Сядьте вечерком за редакторским столом и изложите эту самую редакционную политику на бумаге: дескать, так и так, не обессудьте, читатели, пишем, как умеем, в соответствии с собственным разумением и умением.


Накатило, знаете ли, после двух проведенных пресс-клубов. Очень странно слышать от коллег, что они готовы обслуживать любого, кого оппозиция назовет "единым". То есть абсолютно любого, лишь бы по эту сторону баррикад.Без вопросов и сомнений. Потому что "так надо" и "время такое".
Неужто правда все дело во времени и обстоятельствах? И нет других вариантов?
Крывінка
інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна
18 (80) 2010

Ярмарка ў Бешанковічах. Прачытаўшы ў “Зары”, што у суботу 16-га кастрычніка “ в 9 часов на автостоянке развер­нёт торговые ряды осенняя ярмарка”, а на ёй ЧУП ”Свіціна” будзе рэалізоўваць мяса, а восьмай раніцы я быў на месцы. Сапраўды, ужо за гадзіну да на­званага часу каля сотні чалавек на аўтастаянцы чакалі сельга­спрадукцыю. Дзесьці ў чвэртку дзевятага свіцінскае мяса пайш­ло ў продаж. Але на сотню чала­век, што да таго часу сабраліся ў чарзе, мяса было прывезена не вельмі шмат, усяго тры свіных тушы. Чарга амаль не рухалася з месца, бо людзі бралі па 10 – 15 кг у адны рукі. Яно і зразуме­ла: кошт быў значна ніжэйшы за рынкавы. Сала – 11 000, ла­патка – 12 000, карэйка 13 500 і кумпяк – 14 000. Праз гадзіну гандлю на прылаўку ад трох свіных тушаў засталіся лічаныя кілаграмы, і паўсотні, калі не болей, абураных пакупнікоў. На пытанне, ці будзе ярмарка ў наступную суботу прадстаўнік “Свіціна” адказаў адмоўна. На другое пытанне, чаму паступіла так мала мяса, паследаваў адказ упаўголаса: “А нам тое трэба?” Сапраўды, якому хозразліковаму прадпрыем­ству выгадна прадаваць сваю прадукцыю па заніжаных цэ­нах? Цэны на мяса ў нашай краіне адны з найвышэйшых у Эўропе. Тыя ж палякі прадаюць яго на 30 – 50 % танней, чым мы. Бо маюць сапраўднага канку­рэнтназдольнага ўласніка, які забяспечвае танным высакая­касным прадуктам усю краіну з 40-мільённым насельніцтвам. Нашыя калгасы з іх буйната­варнай вытворчасцю не могуць вырабіць прадукцыю без буй­ных затрат. Болей...

Новы час
39 (215) 2010

«Плошча — усяго толькі частка сцэнару». Змагацца да перамогі і ісці на выбары, каб перамагчы. Пра такія намеры заявілі шэраг кандыдатаў ад апазіцыі. Пытанне «як?» цяпер галоўнае, на што трэба даць адказ прэтэндэнтам. Якім чынам расцэньваюць такія заявы адмыслоўцы? Сваё меркаванне на гэты конт журналістцы «НЧ» Алене Варажбей выказаў палітолаг Юры Чавусаў. — Апазіцыя можа разлічваць на поспех? І пры якіх умовах? — Ніхто з кандыдатаў не разлічвае, што Ярмошына абвесціць лічбы, якія б сведчылі пра паразу Лукашэнкі. Бо выбараў у Беларусі няма: іх няма ў тым сэнсе, што галасы не лічацца.Таму словы пра перамогу могуць азначаць перамогу на плошчы пасля пратэстаў. Або пасля плошчы ў выніку ціску па ўмовах паставак энергарэсурсаў, які чакаецца з боку Расіі напачатку года. — А чым плошча–2010 можа кардынальна адрознівацца ад плошчы–2006? Як сведчаць сацыялагічныя апытанні, колькасць людзей, гатовых выйсці на вулічныя акцыі, вельмі нязначная. — Палітыкі карыстаюцца тым, што шмат для каго з палітычна ангажаванай публікі плошча зрабілася сімвалам маральнай (а не палітычнай) перамогі. Яны хаваюцца за гэтыя словы, паўтараюць: «Плошча, плошча, мы выйдзем на плошчу». Але сэнсу гэтаму надаюць вельмі мала, то бок канкрэтыкі няма. Плошча, як і адзіны кандыдат,— гэта ўсяго толькі сродкі, часткі пэўнага сцэнару, якія нельга разглядаць як самастойныя каштоўнасці. Болей...

"Независимые" вы наши

Оказывается, бобруйчан избавят еще от одного Ленина! Такую сенсационную новость опубликовал 22 октября babruisk.by - единственный независимый сайт Бобруйска (если верить уважаемому ales_chyhir ).

Только с удивлением обнаруживаю в заметке свою фотографию. Да и сама новость не сообщает ничего более, что было изложено на сайте bobruisk.ru еще 5 дней назад. Видимо, ребята решили дать нам понимание настоящей НЕЗАВИСИМОСТИ, в том числе и от законов, и от принципов журналистики. Это не первый случай обрезания копирайта сайта bobruisk.ru на фото и дальнейшего использования на других ресурсах. Вы чё, ребята? Пару дней назад это сделал наш самый свободный журналист rastaev , опубликовав фото сайта bobruisk.ru в сообществе by_politics (см. статью Батька наш, иже еси?), предварительно обрезав фото снизу и, естественно, без ссылки и указания настоящего автора снимка.

Теперь вот по стопам матерого волка свободной прессы идут совсем еще юные и горячие. Претендент уже есть. Понимаю. Знаний не хватает, журфаков не оканчивали. А БАЖ ? БАЖ занят более важными проблемами и на такую мелочь внимания, конечно, не обращает=)
Полацак
Выданьне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру
1-1991

Полацак... Ці ёсьць у беларусаў іншая такая зямля, у якую гісторыя, памяць і мова уклалі столькі хвалюючага й незабыўнага? У гэтым спрадвечным беларускім слове гучыць - толькі прыслухацца - палац і палаць. Колькі разоў палаў чырвоным полымем Палац - старажытнейшы горад Беларусі. Зь яго пачынаецца гераічнае змаганьне за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Успомнім Рагвалода і Рагнеду, Ізяслава і Брачыслава, Усяслава Чарадзея і яго нашчадкаў. Колькі ліхалецьцяў і войнаў зьведала гэта сьвятая зямля Зямля, што дала не толькі княжацкую дынастыю й вольнае веча, але й асьветнікаў, пачынальнікаў нашай культуры: Еўфрасіньню Полацкую, Франьцішка Скарыну, Сымона Полацкага, Лазара Богшу, дойліда Івана і іншых асобаў, імёны якіх не захавала памяць людзкая. Але Полацак, нібы тая птушка фэнікс, падымаўся з папялішчаў, адраджаўся зноў. Ён паланіў усіх сваёй прыгажосьцю, багацьцем бібліятэкі сьв.Сафіі, мужнасьцю людзей. У далёкія часы сярэднявечча ў Полацку дзейнічаў тэатр, вышэйшая навуковая школа, друкарня. Тут складаліся чароўныя мэлёдыі «Полацкага сшытка», музыка якога ня мела аналягаў у Эўропе... Полаччына, як і ўся зямля беларуская, пакінула вялікую спадчыну. I нам, нашчадкам, нельга забываць аб гэтым. Ашчадна зьберагаць, вывучаць і перадаць духоўнае багацьце нашых продкаў тым, хто прыйдзе нам на зьмену, - вось мэта часопіса «Полацак». Мы таксама спадзяемся, што ён паслужыць справе ўзмацьненьня сувязяў беларускай эміграцыі з Бацькаўшчынай. Болей...

Эміграцыйная газэта Бацькаўшчына
ворган беларускае нацыянальна-вызвольнае думкі
40 (43) 1947

Бацькаўшчына – беларускі тыднёвік палітыкі, культуры й грамадзкага жыцьця выходзіў у Мюнхэне з кастрычніка 1947 году па сьнежань 1966 году. Выдаўцом з 1955 году быў У. Бортнік. Газэта лічыла сябе ворганам „беларускае нацыянальна-вызвольнае думкі”, асноўнае заданьне якога палягала ў тым, каб разьвіваць і паглыбляць беларускі патрыятызм, вырабляць жалезны гарт і ахвярнасьць у змаганьні за вызваленьне Бацькаўшчыны. Мела прадстаўніцтвы й распаўсюджвалася ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, Аргентыне, Бэльгіі, Новай Зэляндыі, Вэнэсуэлі. Друкавала інфармацыю пра міжнароднае жыцьцё, навіны Па куткох эміграцыі, карэспандэнцыі пра палітычнае становішча на Беларусі, матэрыялы па гісторыі й культуры. Цікавілася лёсам беларускае мовы. Шмат увагі адводзіла праблемам нацыянальна-дзяржаўнага й культурнага адраджэньня Беларусі ў 1920-х гадох, крытыцы асымілятарскага накірунку нацыянальнае палітыкі БССР, а таксама супярэчнасьцям у нацыянальна-канфэсійным разьвіцьці Беларусі. Зьмяшчала навуковыя дасьледаваньні Антона Адамовіча, Уладзімера Глыбіннага, Станіслава Станкевіча, Яна Станкевіча, Вітаўта Тумаша ды літаратурныя творы эміграцыйных пісьменьнікаў. Выдавала дадаткі: дзіцячы „Каласкі”, літаратурны й жаночы. Пры газэце дзейнічала выдавецтва „Бацькаўшчына”, якое выпусьціла творы клясыкаў беларускае літаратуры. Друкавала творчыя партрэты палітычных і культурных дзеячаў Беларусі. (Н. Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы) Болей...





«Праверка па факце смерці Бябеніна А.М. праводзіцца ўсебакова і аб’ектыўна, у адпаведнасці з нормамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Следствам адпрацоўваюцца розныя версіі гібелі Бябеніна».

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які ГА «БАЖ» атрымала сёння з Мінскай абласной пракуратуры. Дакумент падпісаў 30 верасня старшы следчы па найважнейшых справах следчага аддзелу пракуратуры А. Азарэвіч.

Чытаць далей

 

Фотажурналіст Андрэй Лянкевіч, які супрацоўнічае з сусветнымі фотаагенцтвамі і выданнямі, мае гонар запрасіць вас на майстар-клас «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі — multimedia».

АНОНС КУРСУ

Цягам трох месяцаў удзельнікі курсу будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне фотажурналістыкі. Яны таксама даведаюцца пра асновы працы з гукам і відэа для cтварэння multimedia.

Вынікам курсу стане фотавыстава.


ТЭРМІНЫ

Курс «Фотажурналістыка» разлічаны на тры месяцы — з 15 кастрычніка па 18 снежня.

Аднадзённыя ўстановачныя заняткі будуць праведзены ў Мінску ў самым пачатку курса — 15 кастрычніка.

Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе skype і рассылкі google groups.

Падсумаваць вынікі курсу плануецца на двухдзённым семінары — 17–18 снежня ў Вільні.

Дадаткова інфармацыя тут http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-8993.html

«Паважаны Анатоль Нілавіч (Рыгор Аляксеевіч)!

Сябры ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ выказваюць скрайнюю занепакоенасць абставінамі гібелі свайго калегі, сябра арганізацыі Алега Бябеніна, якога 3 верасня знайшлі павешаным на яго лецішчы.

Следства ў першую чаргу разглядае версію самазабойства, бо судова-медыцынская экспертыза не выявіла ніякіх іншых пашкоджанняў, акрамя странгуляцыйнай баразны на шыі журналіста.

Але блізкія, сябры і калегі Алега сцвярджаюць, што яго паводзіны, планы і жыццёвыя абставіны ніяк не прадвяшчалі намеру добраахвотна пайсці з жыцця.

Гібель вядомага журналіста і грамадскага актывіста ўжо апынулася ў цэнтры ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці.

Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што ніводная з гучных спраў, звязаных з гібеллю ці знікненнем беларускіх журналістаў, не дала пакуль адказаў на пытанні — хто ж вінаваты ў іх смерці.

Таму ГА „БАЖ“ заклікае Вас зрабіць усё магчымае для правядзення ўсебаковага, неперадузятага і празрыстага расследавання абставін гібелі Алега Бябеніна.

Прынята Праўленнем ГА „БАЖ“

06.09.2010

Інтэрв’ю, якіх не было
Тамковіч Аляксандр

Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў традыцыйную “ўрэзку”, якую таксама пісалі менавіта яны. Вось і ўсё дачыненне аўтара да праекта.У кнізе няма аднолькавага для ўсіх шаблону, таму што яго не можа быць увогуле. Розныя рэгіёны, розныя людзі, розныя мовы... Болей...

Latest Month

April 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930